МВФ прагназуе сёлета інфляцыю ў Беларусі 38%
Пры гэтым рост эканомікі прагназуецца ў 3%. Гэта паведамляецца ў апублікаваным сёння аглядзе сусветнай эканомікі (World Economic Outlook, WEO).
Нагадаем, што паводле прагнозаў Мінэканомікі інфляцыя ў нашай краіне сёння плануецца ў рамках 19-22%.
Сярод краінаў СНД, згаданых у прагнозе, Беларусь заняла першае месца па чаканым узроўні інфляцыі ў 2012 годзе, перадае interfax.by. Пасля нашай краіны ідуць Манголія (14,2%), Узбекістан (11%) і Таджыкістан (9%). Інфляцыя ў суседніх Расіі ды Украіне сёлета, паводле прагнозу, складзе 6,2% і 7,9% адпаведна. У Польшчы ўзровень інфляцыі, на думку МВФ, не перавысіць 3,2%, у Латвіі і Літве — 2% і 3,3% адпаведна.
Найбольш блізкая да беларускай інфляцыя будзе ў Венесуэле. Там фонд чакае ў 2012 году інфляцыю на ўзроўні 33,4%.
Фота — aif.by