МЗС абураны рэзалюцыяй Еўрапарламента пра смяротную кару ў Беларусі
Адпаведную заяву распаўсюдзіла прэс-служба Міністэрства замежных справаў нашай краіны.
Нагадаем, што еўрадэпутаты заклікалі правесці новае расследаванне выбуху ў мінскім метро. Чарговы раз Еўрапарламент заклікаў увесці мараторый на смяротную кару ў Беларусі.
У заяве МЗС гаворыцца, што рэзалюцыя Еўрапарламента выклікае абурэнне. На думку беларускіх дыпламатаў, Еўрапарламент дэ-факта становіцца на бок тэрарыстаў, некампетэнтна падвяргаючы сумневу высновы і рашэнні беларускага суда па справе пра тэракты.
У дакуменце таксама гаворыцца, што Еўрапарламент ўмешваецца ў правасуддзе ў суверэннай дзяржаве, перадае БЕЛТА.