МЗС Балгарыі абвяргае звесткі пра 2 млрд еўра ў абмен на палітвязняў
Прэс-сакратар МЗС Балгарыі Весела Чэрннва кажа, што такой прапановы проста не магло быць.
Пра гэта паведамляе БелаПАН. Нагадаем, што польская газета Rzeczpospolita паведаміла, нібы міністр замежных спраў Мікалай Младэнаў на нядаўняй сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнка прапанаваў 2 мільярды еўра за вызваленне палітвязняў. Таксама нібыта балгарскі дыпламат прапанаваў Беларусі аднаўленне адносін з Еўрасаюзам.