МЗС Беларусі: літоўскі бок не выконвае дамоўленасці!
Міністэрства замежных спраў нашай краіны накіравала ноту амбасадзе Літвы ў сувязі з павелічэннем чэргаў грузавога транспарту на мяжы.
У ёй выказваецца заклапочанасць беларускага боку пагаршэннем сітуацыі на мяжы, асабліва на пункце пропуску "Каменны Лог — Мядзінінкай". МЗС Беларусі нагадвае, што ў адпаведнасці з дзейнымі дамоўленасцямі бакі абавязаныя афармляць на беларуска-літоўскай мяжы 600 грузавых транспартных сродкаў у суткі. Аднак з 5 снежня гэтая ўмова Літвой не выконваецца, адзначае МЗС нашай краіны і просіць выправіць сітуацыю.
Нагадаем, чэргі ўзніклі з-за нядаўняга затрымання 29 супрацоўнікаў літоўскай мытні, якіх падазраюць у карупцыі.
Літоўскія мытнікі бралі 20-40 літаў хабару з беларускіх кіроўцаў
Фота — ctv.by