МЗС Беларусі: рэзалюцыя ААН палітычна матываваная

З такім каментаром выступіў прэс-сакратар беларускага Міністэрства замежных спраў Андрэй Савіных. У яго афіцыйным каментары сказана, што гэты дакумент з’яўляецца “прадуктам прэвалюючых у Брусэлі ангажаваных і не падмацаваных фактамі ацэнак сітуацыі ў Беларусі, разлічаных на тое, каб падаць нашу краіну як асаблівы выпадак невыканання абавязанняў у праваабарончай сферы”.
 
Нагадаем, што сёння Савет ААН па правах чалавека прыняў рэзалюцыю, у якой асуджае Беларускія ўлады за рэпрэсіі ў дачыненні да апазіцыі.

У МЗС Беларусі перакананыя, што наша краіна ў поўнай ступені выконвае і мае намер у далейшым выконваць свае абавязанні ў сферы правоў чалавека. Да таго ж, цытуе Андрэя Савіных БЕЛТА, Беларусь выступае за адкрыты, узаемапаважлівы і раўнапраўны дыялог, без дыскрымінацыі і двайных стандартаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі