МЗС Польшчы рыхтуе заяву з нагоды недапушчаных у Беларусь дэпутатаў Сейма

Па словах дыпламатаў, якія перадае БелаПАН, пасольства гэты факт каментаваць не будзе.

Нагадаем, 21 лютага шэсць дэпутатаў, якія ўваходзяць у камісію сейма па сувязях з палякамі за мяжой, накіроўваліся ў Гродна. Яны меркавалі сустрэцца з прадстаўнікамі не прызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў. На памежным пераходзе "Брузгі" дэпутатам было адмоўлена ва ўездзе без тлумачэння прычынаў і нягледзячы на наяўнасць у іх дыпламатычных пашпартоў.

Прадстаўніца прэс-службы МЗС Марыя Ваньшына назвала візіт польскіх дэпутатаў канспіратыўным. На яе думку, польскія парламентары для візіту мусілі атрымаць запрашэнне ад беларускіх дэпутатаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі