На Акрэсціна перасталі прымаць перадачы для вязняў

На Акрэсціна перасталі прымаць перадачы для вязняў. Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміў адзін з валанцёраў, якія дапамагаюць затрыманым падчас "маўклівых акцыяў".

Па словах Паўла, у адным з кавалкаў мыла ахоўнікі знайшлі запаяны мабільны тэлефон. Перадаваць яго за краты забаронена.

Таму цяпер у турме ідзе ператрус: ахоўнікі шукаюць забароненыя рэчы. Найперш ламаюць напалам кавалкі мыла.

Як паведаміў Павел, перадачы для вязняў пачнуць браць заўтра. Але гэта будзе не з дванаццаці гадзінаў дня, як звычайна, а з дзевятай раніцы.

Атрымаць афіцыйны каментар на Акрэсціна, карэспандэнту Еўрарадыё не ўдалося. Усе тэлефоны адміністрацыі ЦІП або занятыя, або проста ніхто не бярэ трубку.

Фота: bymedia.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі