На Акрэсціне знайшоўся яшчэ адзін затрыманы актывіст
Ягор Віняцкі са “Zмены” (моладзевае крыло “Гавары праўду!) апынуўся ў турме напярэдадні 3 ліпеня.
Яму, як і ўсім астатнім арыштаваным актывістам, выстаўлена абвінавачанне ў “дробным хуліганстве”. Сябры Ягора паведамляюць, што суд над хлопцам пройдзе ў сераду, інфармуе charter97.org