На брэсцкім мосце перакуліўся трактарны прычэп

Як паведамляе БелаПАН, трактар "Беларус" вёз вытворчае смецце на двух прычэпах. Калі ён падымаўся на мост праз раку Мухавец, адбылася аварыя. У машыне заблакавала правае задняе кола. У выніку трактар праз бардзюрны камень выехаў на траўнік. Адзін з прычэпаў перакуліўся, смецце з яго высыпалася на праезную частку. 45-гадовы кіроўца трактара не пацярпеў.

На час прыборкі смецця, на гэтым участку моста давялося спыніць рух тралейбусаў. Іншыя транспартныя сродкі праязджалі ўчастак па сустрэчнай паласе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі