На дзень нараджэння Караткевіча прэзентуюць яго аўдыёкнігі

26 лістапада ў дзень, калі Ўладзіміру Караткевічу споўнілася б 82 гады, адбудзецца незвычайная прэзентацыя аўдыёкнігі на яго творы. Гэта адразу два дыскі з раманам “Чорны замак Альшанскі” ды аповесцямі “Ладдзя роспачы”, “Чазенія”, “Сівая легенда” ды “Цыганскі кароль”. Імпрэза будзе падзеленая на дзве часткі — літаратурную ды музычную.

“Спачатку, мы спадзяемся, будзе чытальнік гэтых аўдыёкніг прафесар Андрэй Каляда, — распавядае пра імпрэзу дырэктар гуказапісвальнай кампаніі “БелТонМедыя”, якая і выдае дыскі, Алесь Квіткевіч. — Ён прачытае фрагмент аповесці “Ладдзя роспачы” так, як гэта рабіў падчас запісу. А далей Павел Аракелян разам з музыкамі выканае цыкл песень на вершы беларускіх паэтаў, у тым ліку, Сыса, Караткевіча, Барадуліна”.


Апроч Аракеляна і гурта The Outsiders, выступяць Юры Дзмітрыеў (“Троіца”), Зміцер Бартосік ды іншыя. Дарэчы, цалкам магчыма, што супрацоўніцтва “БелТонМедыя” з Паўлам Аракелянам ды гуртом The Outsiders працягнецца. Ёсць думкі запісаць аўдыёкнігі, на якіх у якасці аздаблення будуць гучаць і музычныя творы.

Прэзентацыя адбудзецца ў актавай зале Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна (вул.Гікала 4). Пачатак 19:00, уваход вольны. Дыскі можна будзе паглядзець ды памацаць падчас прэзентацыі. Пакуль жа іх можна набыць laddzjarospaczy.mp3

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі