На гей-прайдзе ў Санкт-Пецярбурзе затрымалі трох беларусаў

Такую інфармацыю падае інтэрнэт-рэсурс Gayby.Net.

25 чэрвеня ў паўночнай расійскай сталіцы каля Меднага вершніка сабралося прыблізна два дзясяткі прадстаўнікоў сэксуальных меншасцяў, паведамляе INTERFAX.RU. Акцыя была несанкцыянаваная. Яны скандавалі лозунгі, кшталту “Роўныя правы”, “Не — гамафобіі”. Але амаль адразу пасля пачатку акцыі на іх накінуліся невядомыя маладыя людзі з крыкамі: “Бі іх!”

Супрацоўнікі пецярбургскай паліцыі схапілі ўдзельнікаў гей-прайду, а таксама іх праціўнікаў. Усіх разам пагрузілі ў прыпаркаваныя непадалёк міліцэйскія аўтобусы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі