На Ігара Банцара складаюць два пратаколы
Журналіста вінавацяць у дробным хуліганстве і непадпарадкаванні міліцыі.
Нагадаем, што яго затрымалі зранку каля Ленінскага суда Гродна. Банцар прыйшоў да суда, каб падтрымаць свайго сябра Андрэя Пачобута, журналіста польскай "Газеты Выборчай".