На Нью-Ёрк абрынуўся новы ўраган
Ён прынёс з сабой моцны вецер, дождж і снег.
Як паведамляе ВВС, стыхія, якая цяпер абрынулася на амерыканскі горад, не такая небяспечная, як ураган "Сэндзі". Тым не менш, наносяцца новыя страты гарадской інфраструктуры: дзясяткі тысяч чалавек засталіся без цяпла і святла.
У штатах Нью-Ёрк і Нью-Джэрсі без святла засталіся 270 тысяч чалавек.
На здымку: Прэзідэнт ЗША Барак Абама і губернатар Крыс Крысці абляталі ўзбярэжжа Атлантычнага акіяна, аглядаючы, якія пашкоджанні былі нанесеныя "Сэндзі". Фота — The New York Times.