На Падляшшы прайшоў велапрабег у памяць Язэпа Булак-Балаховіча (фота)

Шлях прабегу быў выбраны невыпадкова. Як вядома, Язэпа Булак-Балаховіча савецкія агенты забілі ў чэрвені 1923 года па дарозе паміж Гайнаўкай і Белавежай. Удзельнікі рэйду наведалі магілу Язэп Булак-Балаховіча, а таксама крыж на месцы гібелі змагара за незалежнасць Беларусі.

Прабег традыцыйна быў праведзены арганізацыяй "Беларуская Нацыянальная Памяць". Гэта ўжо другі рэйд, зладжаны ў памяць Язэпа Булак-Балаховіча. Першы прайшоў у 2010 годзе.

Нагадаем, што Язэп Булак-Балаховіч — родны брат генерала Станіслава Булак-Балаховіча, вядомага ўдзельніка антыбальшавіцкай барацьбы ў 1918-1920 гадах. Пад яго кіраўніцтвам Язэп ваяваў у вайсковых фармаваннях.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі