На прэ-паці The Beatles Shabli адбудзецца знаёмства з замежнымі гасцямі

17 лютага ў мінскім Re:Public пройдзе прэ-паці вялікага летняга фестывалю The Beatles Shabli 2013. У клубе з адмысловымі “Бітлз-праграмамі” выступяць беларускія прадстаўнікі будучага фэсту гурты The Apples, The Road Dogs, Джаз-квартэт Канстанціна Валковіча, DJ Ezhaka (aka Каця Пытлева) а таксама падаграваць публіку будзе пластычны тэатр “EYE”. Апроч гэтага адбудзецца “відэазнаёмства” з замежнымі гасцямі летняга оўпэн-эйра, якіх, абяцаюць арганізатары, будзе нямала.

“Асноўным крытэрыем адбору музыкаў з’яўляецца аўтарскае бачанне музыкі The Beatles, — распавядае пра пакуль сакрэтны лайн-ап фестывалю Ірына Антонава. — Цяпер усё больш з’яўляецца розных кавераў на “Бітлоў”, розных версій, апрацовак, гучання… а мы жадаем адабраць самае лепшае і паказаць беларускай публіцы. Магу сказаць, сярод замежных удзельнікаў будуць госці з Расіі, якія выконваюць The Beatles з рускім народным каларытам. Ну, і будуць прадстаўнікі Заходняй Еўропы, але іх імёны пакуль пакінем у сакрэце”.

Падчас канцэрту ў Re:Public пачнецца продаж квіткоў і на сам фестываль The Beatles Shabli 2013, які адбудзецца 1-га чэрвеня на хутары “Шаблі”. Прычым, наведвальнікі прэ-паці атрымаюць сур’ёзныя зніжкі.

Квіткі на прэ-паці ў Re:Public: 75000, 85000 (на ўваходзе), 130000 (за сталом)

Інфалінія: +375-(29)-17-999-18

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі