На сельскіх дыскатэках братва з вёскі ўзяла пад апеку гурт “Кальмары”

Выступы бярозаўскіх “Кальмараў” на малой радзіме — поўная супрацьлегласць выступу на “Басовішчы”, дзе два тыдні таму бярозаўскія музыкі адыгралі даволі паспяховы канцэрт. Вакаліст каманды Максім Літвінец распавёў Еўрарадыё пра гастролі ў аграгарадках і пра падтрымку гурта мясцовымі аўтарытэтамі.

Максім Літвінец: “Ведаеце, чым займаюцца хлопцы на сельскіх дыскатэках? Яны сядзяць, п’юць разам, звычайна самагонку. Пасля: “Ну, што рабіць?” Нікога новага няма, ніякіх падзей не адбываецца. Бяруць штыкеты з суседняга плота і лупасяцца паміж сабой. Пакуль нагу там не зламаў. У іх такая забаўка. Але было прыкольна. Нам там мясцовая братва арганізавала “дах”, каб нас там не лупілі. Мы загадзя “прабілі”, хто там дзе асноўны, “разрулілі дзвіжуху”. Яны сказалі: “Пацаны, не бойцеся, адлабаеце і адразу выязджайце”.

Нагадаем, вясной “Кальмары” выдалі дэбютны альбом “Пад піва” і прэзентавалі яго ў Мінску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі