На сольным канцэрце ў Вінсэнта скончыліся песні

Вінсэнт зноў сабраў цэлы клуб. На гэты раз – Гудвін. Вялікі сольны канцэрт грымеў на працягу дзвюх з паловай гадзін, падчас выступу на публіку сыпаліся вострапалітычныя тэксты і дзікая энергетыка.

Акрамя сваіх песень, Вінсэнт выканаў “Не быць скотам” Ляпісаў. Ажно два разы, бо калі прыйшоў час “бісу”, аказалася, усе песні ўжо скончыліся.

Прапануем вам фотарэпартаж, а гукі і відэа чакайце з будучых канцэртаў!

Зараз Вінсэнт рушыў у тур па Івацэвічах, Брэсце і Гродне. А 28 кастрычніка абяцае новы сольны канцэрт у Мінску, ў хостэле Jazz. Сачыце за афішай.

Фота: Яўген Ерчак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі