25-гадовы мінчук, які ўпаў на рэйкі ў мінскім метро, шпіталізаваны

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адзін з слухачоў. Паводле яго слоў, невядомы ўпаў паміж вагонамі цягніка, які мусіў рухацца ў бок цэнтра. "Интерфакс-Запад" пазней удакладніў, што малады мужчына скочыў на рэйкі, адкуль яго паднялі на платформу супрацоўнікі метрапалітэну. Бачных пашкоджанняў у мужчыны не было. Не было і затрымкі ў руху цягнікоў. Міліцыянты высвятлялі асобу парушальніка.

Аднак Першы тэлеканал падае іншую версію. У момант прыбыцця цягніка на рэйкі ўпаў 25-гадовы хлопец. Яго сапраўды адразу ж паднялі на платформу, дзе аказалі першую дапамогу. Пазней з чэрапна-мазгавой траўмай мінчука шпіталізавалі. Цяпер высвятляюцца матывы гэтага ўчынку, рух на другой лініі падземкі прыпыніўся на 4 хвіліны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі