Аматары беларускай гісторыі правялі больш за 80 экскурсій

Каля 40 экскурсій гісторыкі і аматары зладзілі ў Мінску і ягоных ваколіцах, расказаў Еўрарадыё адзін з арганізатараў Цімох Акудовіч. Вандроўкі прайшлі нават у зусім малых гарадах і мястэчках — Барані, Жэмыслаўлі, Лагойску, Плешчаніцах і Вілейцы.

Паводле Цімоха Акудовіча, арганізатары плануюць высветліць, што менавіта насцярожыла ў такіх шпацырах гродзенскую міліцыю.

Нагадаем, 20 красавіка ўчастковыя міліцыянты наведалі вядоўцаў экскурсій з папярэджаннем пра адміністратыўную адказнасць за несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы. Экскурсіі адмянілі, але арганізатары і шэраг недзяржаўных аб’яднанняў, спадзяюцца ўсё ж правесці вандроўкі па горадзе, узгадніўшы іх з гарадскімі ўладамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі