Намесніца міністра юстыцыі выехала ў Вільню
Ала Бодак будзе там у службовай камандзіроўцы з 9 па 12 жніўня.
Камандзіроўка высокапастаўленай чыноўніцы Мінюсту зацверджаная афіцыйнай пастановай Саўміна ад 6 жніўня.
Не выключана, што гэтая камандзіроўка звязаная са "справай Бяляцкага", якая апошнім часам хвалюе грамадскасць як Беларусі, так і Літвы. Нагадаем, што вядомага беларускага праваабаронцу арыштавалі пасля таго, як Літва перадала звесткі пра яго банкаўскія рахункі.