Насту Палажанку асудзілі на 11 сутак
Уладзіміру Яроменку, затрыманаму разам з ёй, далі 12 сутак арышту.
Такі прысуд вынесла суддзя Цэнтральнага раёна Мінску Наталля Вайцяховіч. Паведамляецца, што суд адбываўся пры адсутнасці адвакатаў.
Нагадаем, што маладых людзей затрымалі зранку 19 верасня. Яны хацелі вывешваннем нацыянальных сцягоў адзначыць 20-гадовы юбілей таго дня, калі бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня" атрымалі статус дзяржаўных сімвалаў.