Насту Палажанку выпускаюць з Акрэсціна
Намесніца старшыні “Маладога фронту” выйдзе з турмы сёння а 8.30 пасля 10-суткавага арышту.
Нагадаем, што яе затрымалі ў Мінску 19 верасня, у дваццатую гадавіну абвяшчэння “Пагоні” і бел-чырвона-белага сцяга дзяржаўнымі сімваламі Беларусі. Наста разам са сваім паплечнікам Уладзімірам Яроменкам спрабавала вывесіць у горадзе некалькі нацыянальных сцягоў. На гэтай падставе іх арыштавалі і асудзілі. Уладзімір Яроменак вызваляецца таксама сёння, але крыху пазней, а 16.00, нагадвае прэс-служба “Маладога фронту”.