Нацбанк прэзентуе новую купюру ў 200 тысяч рублёў
Дагэтуль невядома, выява якога архітэктурнага помніка змешчана на ёй.
Сам Нацыянальны банк тлумачыць гэтую таямніцу жаданнем "пазбегнуць падробак". А кіраўніца Нацбанка Надзея Ермакова ў пачатку снежня летась сказала, што выгляд новай купюры будзе "навагоднім сакрэтам". Атрымліваецца, хутчэй веснавым.
Прэзентацыя пачнецца сёння а 15-й гадзіне.
Фота — bymedia.net