Навагодні карпаратыў БПС-Банка каштуе больш за 200 тысяч долараў (дакумент)
Арганізацыяй навагодняга свята для банкіраў займаецца фірма "Карпарацыя забаваў".
Плацежны дакумент БПС-Банка публікуе "Хартыя'97", якая атрымала яго ад чытача. Па дакуменце відаць, што на навагодні карпаратыў банкіры выдаткоўваюць 1 мільярд 740 мільёнаў рублёў (гэта больш за 217 тысяч долараў).
Можна меркаваць, што гэтая лічба — рэкордная для беларускіх карпаратываў.