“Невыязныя” падаюць у суд на дзяржаву

“На 6 красавіка прызначанае апытанне ў судзе Цэнтральнага раёна. Па скарзе на МУС і Мінюст”, -- расказвае Еўрарадыё кіраўнік БХК Алег Гулак.

Праваабаронца атрымаў адказ з Упраўлення па грамадзянстве, што выязджаць з краіны ён не можа, бо мусіць адказваць па грамадзянскім іску. І больш ніякіх падрабязнасцяў.

“У даведцы ўказана, што ў сувязі з падачай грамадзянскага іску. І ўсё”.

Гэта будзе першы такі працэс. Іншыя фігуранты “спіса невыязных” да судоў яшчэ не дайшлі і пакуль перапісваюцца з Мінюстам, МУС, пракуратурамі і мясцовымі ўпраўленнямі па грамадзянстве па міграцыі.

“Літаральна ў суботу атрымаў адказ з пракуратуры. Проста такая нахабная адпіска, лухта нейкая абуральная. Пра тое, то ёсць у нас законы і яны выконваюцца. Нават няма чаго каментаваць”, -- кажа апазіцыянер Віктар Каряенка.

У чацвер ён падаў скаргу на Мінюст ў суд, каб высвятляць там законнасць забароны на выезд з краіны. Карняенка гаворыць, што дойдзе нават да ААН. Камітэт ААН па правах чалавека ўжо тройчы прызнаваў рацыю Карняенкі ў спрэчках з беларускай дзяржавай. Аднак на справу гэта не ўплывала.

А вось Станіслаў Шушкевіч скардзіцца не збіраецца.

“Я не падаю скаргі. Мы жывём не ў прававой дзяржаве. І я добра ведаю, што яны мне адкажуць. Таму не марную на гэта час, а знаходжу іншы спосаб, як адсюль выбрацца і як сюды вярнуцца. Вось пазаўчора вярнуўся са Злучаных Штатаў”.

Пераабранаму лідару АГП Анатолю Лябедзьку без скаргаў ніяк. Пасля затрымання ў Оршы ён увогуле застаўся без пашпарта, таму зараз поўны рашучасці ісці ў суд.

120402 Pilecki Nevyezd.mp3

“Я звярнуўся да міністра юстыцыі Сліжэўскага. Хачу даведацца, чаму Міністэрства юстыцыі перадало маё прозвішча ў банк дадзены невыязных. Чакаю адказу”.

Яшчэ адно пытанне – кампенсацыя коштаў змарнаваных квіткоў. Яна можа дасягаць немалых сум. У выпадку з апошнімі затрыманымі ля мяжы – Лябедзькам, Атрошчанкавым і Калякіным – гэта па 7 мільёнаў. “Невыязныя” кажуць, што спачатку дачакаюцца рашэння судоў па справах аб забароне на выезд. Калі яны будуць вырашаныя на карысць заяўнікаў, то будуць справы і аб кампенсацыі стратаў.

“Літаральна ў суботу атрымаў адказ з пракуратуры. Проста такая нахабная адпіска, лухта нейкая абуральная. Пра тое, то ёсць у нас законы і яны выконваюцца. Нават няма чаго каментаваць”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі