Някляеў абраны кіраўніком "Гавары праўду"

"Вялікіх шанцаў на тое, што нас зарэгіструюць, няма. Але я б не хацеў, каб мы працавалі без рэгістрацыі. У любым выпадку, пакуль мы спрабуем зарэгістравацца - мы дзейнічаем легальна", - адзначыў Някляеў перад пачаткам працы з'езду.

Легальны статус аб'яднання дасць магчымасць актывістам кампаніі "Гавары праўду!" працаваць, не баючыся пераследу за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, падкрэсліў палітык, паведамляе БелаПАН.

Гэта ўжо другая спроба легалізацыі кампаніі "Гавары праўду!". Першы ўстаноўчы сход адбыўся 23 лістапада 2010 года. Але тады Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі.



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі