Някляеў сядзе на тэлефон

Еўрарадыё: Як узнікла ідэя онлайн-канферэнцый з удзелам экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева?

 

Дзмітрыеў: “Гэты праект мы назвалі “Някляеў онлайн”, а ідэя з’яўляецца часткай вялікай кампаніі пад назвай “Сто пытанняў да ўлады”. Нажаль, Някляеў зараз не можа свабодна перасоўвацца па краіне, бо знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. Таму мы вырашылі дзейнічаць праз інтэрнэт.  Было б добра, каб карыстачы сеціва здолелі не толькі задаць Някляеву пытанне і пачуць на яго адказ, але і падрабязна распавесці пра праблемы, якія іх хвалююць".

Еўрарадыё: На пытанні будзе адказваць толькі сам Някляеў?

 

Дзмітрыеў: “У нашай камандзе сярод іншых будуць працаваць юрысты. Некаторыя пытанні Някляеў будзе перадаваць ім, а тыя ў сваю чаргу будуць звязвацца з людзьмі. Такім чынам, усе разам будзем спрабаваць вырашаць праблемы насельніцтва. У большасці мы будзем намагацца працягваць нашую мінулагоднюю працу: патрабаваць ад уладаў выканання сваіх абяцанняў і вырашэння праблемаў людзей. Дарэчы, гэта будзе ажыццяўляцца не толькі праз інтэрнэт па аўторках з 10-й па 11-ю будзе праводзіцца “гарачая лінія” праз тэлефон, на якой Някляеў таксама будзе адказваць на пытанні, якія хвалююць людзей. У нас будуць свае кропкі, да якіх зможа падысці кожны і задаць сваё пытанне Някляеву".

Еўрарадыё: Паводле прысуду Уладзімір Някляеў не можа пакідаць Мінск?

 

Дзмітрыеў: “Паводле прысуду ён не можа выехаць з Мінска. Зразумела, што час ад часу ён выязджае, але займацца актыўнай дзейнасцю па-за сталіцай немагчыма. Таму мы і вырашылі скарыстацца магчымасцямі інтэрнэта і працаваць з людзьмі наўпрост. Пытанняў у людзей назапасілася шмат. Да нас ужо зараз многія звяртаюцца. Таму, мяркую, працы нам хопіць”.

Еўрарадыё: У тым выпадку, калі зваротаў па дапамогу будзе вельмі шмат, ці справіцца з вашая каманда з наплывам пытанняў?

 

Дзмітрыеў: “Па-першае, мы будзем старанна працаваць. А па-другое, будзем намагацца, каб людзі, якія звяртаюцца да нас, самі ўліваліся ў нашыя шэрагі. Таму спадзяюся, што ў кампаніі будзе прыток новых валанцёраў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі