Па краіне сабралі каля 600 хадайніцтваў за Алеся Бяляцкага

Па яго словах, людзі падпісваюцца ахвотна. Пераважна гэта грамадскія актывісты і тыя, хто звяртаецца па юрыдычную дапамогу ў праваабарончыя арганізацыі.


Колчын кажа, што адзінкі адмаўляюцца, калі ім прапаноўваюць падпісаць хадайніцтва за Бяляцкага. Збор хадайніцтваў у Магілёве, як і па ўсёй краіне, працягваецца. Іх збіраюць сябры праваабаронцы, актывісты "Беларускай асацыяцыі журналістаў". Агулам розныя арганізацыі сабралі ўжо каля 600 хадайніцтваў. 


Нагадаем, што 12 жніўня стала вядома аб тым, што вядомага праваабронцу пакідаюць пад вартай яшчэ на два месяцы. Яго абвінавачваюць ва утойванні даходаў у асабліва буйных памерах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі