Пачаўся суд па забойстве студэнткі, якую 102 разы ўдарылі нажом

У Гомельскім абласным судзе ў панядзелак пачалося судовае паседжанне па абвінавачанню 24-гадовага жыхара Гомеля ў зверскім забойстве 22-гадовай студэнткі 4-га курса біялагічнага факультэта універсітэта імя Скарыны.

Злачынца напаў уначы на дзяўчыну ў двары дома і нанёс ёй шматлікія ўдары нажом. На падазронага міліцыянты выйшлі на працягу сутак, у выніку апытання больш за паўтысячы мясцовых жыхароў.

Высветлілася, што малады чалавек мог адпомсціць студэнтцы за "старую абразу". У судзе ён цалкам прызнаў сваю віну. Суд працягнецца ў аўторак, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі