Падчас рэканструкцыі Брэсцкага тэатра лялек знайшлі скарб
Земляныя працы давялося прыпыніць, калі з каўша экскаватара пасыпаліся манеты.
Як паведамляе газета "Заря", рабочыя дасталі з грунту 33 польскія манеты 1923 года на агульную суму ў 1300 грошай і адзін відэлец. Праваахоўнікі канфіскавалі знаходку і перадалі для ацэнкі ў абласны краязнаўчы музей.
Са словаў спецыялістаў, у грашовым вымярэнні знаходка асаблівай каштоўнасці не мае. А вось у гістарычным — наадварот, будзе цікавай для будучых пакаленняў. Таму яна трапіць у музейныя залы, прысвечаныя XIX — пачатку XX стагоддзя.
Дарэчы, 1300 грошай — для даваеннага перыяду сума дастатковая. Гэта 13 злотых. Да прыкладу, за 10 злотых на пачатку трыццатых гадоў мінулага стагоддзя можна было купіць парася, а за 20 злотых — карову.
Фота — historyblog.ru