Палітвязень Павел Вінаградаў стаў мужам
Сёння ў Івацэвіцкай калоніі ён пабраўся са сваёй нявестай Святланай Гарохавік.
На ўрачыстую цырымонію дапусцілі бацькоў і сведак. Нявеста была ў чырвонай сукенцы, а жаніх, нягледзячы на дазвол пераапрануцца ў цывільнае, вырашыў застацца ў турэмнай робе, паведамляе Радыё Свабода.