Палітвязень Яўген Васьковіч адбыў 7 сутак у карцэры
Гэта стала вядома з ліста, які атрымала 23 чэрвеня ягоная маці Рушанія Іванаўна.
Прычына, па якой ён трапіў у карцэр, у лісце не пазначаная, піша газета “Бабруйскі кур’ер”.
Дарэчы, 14 ліпеня ў Магілёўскім абласным судзе адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі Васьковіча на прысуд. Маці палітвязня плануе прысутнічаць пры яе разглядзе.
Нагадаем, што Яўгена Васьковіча асудзілі на сем гадоў калоніі строгага рэжыму за кінутую ім у будынак Бабруйскага КДБ бутэльку с запальнай сумессю.