Памер кампенсацый пацярпелым ад выбуху ў Серабранцы пакуль не вядомы
У Мінгарвыканкаме карэспандэнту Еўрарадыё паведамілі, што сумы вызначаць ў бліжэйшы час.
У выніку выбуху ў шматкватэрным жылым доме на вуліцы Пляханава ў Мінску загінула двое, а пацярпелі больш за два дзясяткі чалавек. Дзевяці спатрэбілася медыцынская дапамога, разбураныя дзве кватэры, некалькі былі затопленыя падчас тушэння пажара.
Зараз пад’езд цалкам адселены, жыхарам дазволілі забраць з кватэр толькі самае неабходнае. Іх абяцаюць рассяліць у Доме састарэлых. Кіраўнік гарвыканкама Мікалай Ладуцька паабяцаў адбудаваць пад’езд у бліжэйшы час.
Фота — minsknews.by