Памерла мама палітвязня Змітра Дашкевіча

Уночы на 26-е красавіка спынілася сэрца Вольгі Дашкевіч, мама палітвязня Змітра Дашкевіча. Ёй было ўсяго 54 гады, у спадарыні Вольгі не было хранічных хваробаў, аднак апошнія месяцы яна моцна нервавалася і перажывала за лёс свайго сына Змітра, паведамляе "Польскае радыё".

Адпаведныя паперы, каб Змітра Дашкевіча адпусцілі на пахаваньне, ягоны бацька Вячаслаў Дашкевіч плануе падаць сёння. Спадар Вячаслаў спадзяецца на станоўчае рашэнне, бо існуе практыка адпускання на пахаванне блізкіх сваякоў. Тым часам Вячаслаў Дашкевіч перадаў просьбу да журналістаў не асвятляць пахаванне жонкі ў прэсе, каб гэта засталося сціплым сямейным рытуалам.

Вольга і Вячаслаў Дашкевіч пражылі разам 32 гады. Яны абодва працавалі журналістамі і шмат вандравалі. Вячаслаў Дашкевіч значна старэйшы за жонку, яму больш за 70 гадоў, ён мае кепскае здароўе. Пасля смерці жонкі і зняволення сына даглядаць яго цяпер няма каму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі