Партыя БНФ вызваляе Сядзібу пад наглядам аўтазака

Па яго словах, у нядзелю ўправа Партыі БНФ прыняла рашэнне пакінуць Сядзібу самастойна. Гэта робіцца дзеля таго, каб сарваць распрацаваны ўладамі сілавы сцэнар высялення. 


Зранку 25 ліпеня партыйцы пачалі пакаваць апошнія рэчы. Аднак спакойна выехаць ім не даюць. Па словах Кастусёва, насупраць уваходу ў Сядзібу праз вуліцу стаіць аўтазак, а каля ўваходу — трактар "Беларусь". Кастусёў мяркуе, што гэта зроблена, каб партыйцы не падагналі машыну для перавозкі рэчаў. 


Адзін з матываў вынасу рэчаў — эканамічны. Калі гэтым зоймуцца камунальнікі і міліцыя, кажа Кастусёў, партыйцам давядзецца заплаціць вялікія штрафы. 


Увечары 25 ліпеня а 18-й гадзіне на Сядзібе адбудзецца развітальная сустрэча і прэс-канферэнцыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі