Партыя БНФ збірае грошы і спортінвентар дзіцячаму дому

Бээнэфаўцы наведалі адзін з дзіцячых дамоў, для якога пачалі збор спартовых дзіцячых рэчаў:

Семянюк: “Маем канкрэтны дзіцячы дом. З’ездзілі да іх, распыталіся пра іх патрэбы і вельмі мэтава збіраем спартовыя рэчы. Любыя спартовыя дзіцячыя рэчы — для дзяцей да 14 гадоў. Гэта можа быць і спартовы абутак, і спартовая нейкая форма, і спартовы інвентар, і розныя дзіцячыя гульні — усё, што можа выкарыстоўвацца на занятках фізічнай культуры ў гэтым дзіцячым доме. Падкрэсліваем, што людзі, якія гатовыя дапамагчы, але такіх рэчаў не маюць, просім ахвяраваць хрошы. Мы тыя рэчы, якія будуць неабходныя, мы іх будзем набываць”.

Семянюк кажа, што ахвяраванні можна прыносіць на офіс БНФ, які зараз месціцца на вуліцы Крапоткіна.

Партыйцы плануюць працягваць акцыю доўгі час. БНФ мяркуе дапамагаць розным дзіцячым дамам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі