Пашкевіч: Аднавіць выхад часопіса ARCHE пакуль немагчыма (фота, відэа)

Аляксандр Пашкевіч, які выконвае абавязкі галоўнага рэдактара, кажа, што пра гэта сведчыць ліст, які прыйшоў з Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Атрымліваецца, што выданне можа зноў друкавацца?

Вось што кажа ў гутарцы з Еўрарадыё Аляксандр Пашкевіч:
130326_pashkevicharche.mp3
"Аднак ёсць іншая праблема: у нас не скончылася перарэгістрацыя часопіса. Мы гэты працэс спыніць, на жаль, не можам і мусім дачакацца рашэння Міністэрства інфармацыі".

Дакументы на перарэгістрацыю былі пададзеныя (ужо ў чацвёрты раз!) 15 сакавіка. Рашэнне чакаецца ў красавіку.

Нагадаем, што апошні нумар часопіса ARCHE выйшаў летам мінулага года. У кастрычніку мінулага года галоўны рэдактар Валер Булгакаў быў аштрафаваны на 500 тысяч за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Узніклі падставы лічыць, што пад ARCHE "капаюць" для распачынання крымінальнай справы. Галоўны рэдактар Валер Булгакаў сышоў з пасады і з’ехаў з краіны.

На здымку: У Гродне ў краме з канфіскаванымі таварамі прадаюць часопіс ARCHE і кнігі, забраныя летась у Валера Булгакава. Фота — svaboda.org

Булгакаў: у Беларусь не вярнуся, мяне маглі пасадзіць у турму

БТ: у лазні Булгакава знайшлі "дрэнна пахнучую літаратуру" (відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі