Пасол Вялікабрытаніі сустрэлася са сваякамі беларускіх палітзняволеных
"Цяжка ўявіць, што мы гаворым аб падзеях, што адбываюцца ў нашы дні ў еўрапейскай краіне", — сказала Томас
17 сакавіка пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Розмары Томас сустрэлася са сваякамі палітычных зняволеных.
Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе брытанскай дыпміміі, у ходзе сустрэчы жанчыны, родныя якіх абвінавачваюцца ва ўдзеле ў масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года, расказалі аб тым, якія намаганні яны прыкладаюць, каб дабіцца выканання правоў зняволеных.
Асаблівую заклапочанасць Томас выклікала інфармацыя аб тым, што ў парушэнне міжнародных абавязацельстваў Беларусі адзін са зняволеных, 26-гадовы Дзмітрый Буланаў, дагэтуль не атрымлівае неабходнага лячэння і яго здароўе працягвае пагаршацца. Пасол падкрэсліла, што ўрад Вялікабрытаніі лічыць палітычна матываванымі таксама абвінавачанні ў хуліганстве, прад'яўленыя Дзмітрыю Дашкевічу і Эдуарду Лобаву.
.