Паўлу Севярынцу прапануюць прызнаць віну хаця б на словах
Узамен на гэтае прызнанне яго абяцаюць перавесці на “хімію” у Віцебск, па месцы жыхарства.
Цяпер асуджаны за Плошчу Севярынец адбывае пакаранне ў Пружанскім раёне. Ад прапановы пакаяцца ён адмовіўся, паведамляе Радыё Свабода. Ён лічыць, што не павінен гэтага рабіць, бо не прызнаў сябе вінаватым нават на допытах у КДБ. Да таго ж іншыя палітвязні трымаюцца ў горшых умовах, сказаў палітык.