Пазітыўная дыктатура: абраныя пераможцы конкурсу артыкулаў пра Беларусь

Галоўная задача кокунсу — паказаць Беларусь не змрочнай ізаляванай тэрыторыяй, а акрэсліць тое пазітыўнае, што ёсць у нас.

Пераможцамі сталі тры журналісты — Андрэй Дынько (3-е месца за артыкул “Апошняя дыктатура Еўропы”, надрукаваны ў The New York Times), Міхал Патоцкі (“На скрыжаванні падваення асобы”, змешчаны ў Dziennik Gazeta Prawna, 1-e месца) і Ларэн Вінацьер (“Гісторыя поспеху дыктатуры”, The Global Journal, 2-е месца). 

Па загалоўкі можна пабачыць, якой за мяжой уяўляюць Беларусь. Што праўда, тэксты пераможцаў не прасякнутыя выключна выкрываннем “дыктатуры”. Ёсць там і душэўныя пасажы, і спробы зразумець сапраўдную, няпростую, месцамі лірычную рэчаіснасць нашай краіны. Але топавыя выданні дагэтуль даюць артыкулы пра Беларусь пад соўсам “дыктатуры”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі