Першы легальны інтэрнэт-каталог беларускай музыкі існуе без дазволу музыкаў
60 трэкаў можна спампаваць за 15 тысяч 900 рублёў. Частка гэтых грошай ідзе музыкам… Але “роялці” даходзяць не да ўсіх.
У байнэце запрацаваў сайт, які прапануе за абаненцкую плату легальна спампаваць песні беларускіх музыкаў. Два тыдні карыстання Webmusic.by каштуе 15 900 рублёў, што дае права скачаць да 60 кампазіцый і слухаць увесь каталог. Але першымі, каго абурыла з’яўленне сайта, неспадзявана сталі… Самі музыкі!
Ды і як не абурыцца, калі замест гурта Yellow Brick Road на сайце — Yellow BrЕАck Road, замест Pomidor/OFF — Памідораў, у некалькіх альбомах пераблытаная нумарацыя, а там-сям і назвы трэкаў… Музыкаў пра тое, што нехта збіраецца гандляваць іх музыкай у інтэрнэце, банальна ніхто не папярэдзіў!
Гаспадар парталу Вячаслаў Гулевіч прызнаецца, што не ахопленымі дамовамі засталіся ўсяго толькі “пара дзясяткаў” музыкаў. Не знайшоў кантактаў, не атрымалася звязацца… Еўрарадыё высветліла, што сярод “неакучаных” апынуліся этна-трыа “Троіца”, CherryVata, праект Аляксандра Памідорава “П’яныя госці”, Атмараві ды іншыя музыкі, кантакты якіх знайсці ў тым жа Facebook ці на іх афіцыйных сайтах можна за некалькі хвілінаў.
“Мы проста не здолеем нічога зрабіць з грошамі, якія аддадуць за “недамоўлены” трэк, — абвяргае абвінавачванні ў парушэнні аўтарскіх правоў Вячаслаў. — У нас стаіць лічыльнік на колькасць зваротаў да песні, праграма разлічвае грошы і мусіць іх кудысьці перадаць. Аўтару, ці ўладальніку правоў”.
Бубнач “Троіцы” Юры Паўлоўскі, пабачыўшы трэкі этна-трыа на Webmusic.by, звярнулася да адміністрацыі сайта са скаргай. У адказ музыкам патлумачылі, што калі “Троіца” мае дамову з Нацыянальным цэнтры інтэлектульнай уласнасці (НЦІУ), гурт аўтаматычна будзе атрымліваць адсотак за спампаваныя трэкі. Калі не, дык можна заключыць кантракт наўпрост з Webmusic.by. Але ў “Троіцы” зараз рыхтуецца іншы кантракт, таму этна-трыа папрасіла зняць свае трэкі з сайта. Што і было зроблена.
Юры Паўлоўскі: “Ісці на нейкія баявыя дзеянні бессэнсоўна. Гэта рэаліі нашых законаў ды законатворцаў. Я перакананы, што стваральнік сайту ўсё добра ведае і трэкі выкладаюцца, так бы мовіць, на шару: нехта заўважыць і абурыцца, а нешта і праскочыць. Гэта не нармальна, бо спачатку трэба дамаўляцца, а потым размяшчаць. Але ў нас усё пастаўлена праз іншыя органы”.
Адміністрацыя Webmusic.by штомесяц перадае ў НЦІУ грошы за ўсе закачкі, незалежна ад таго, маюць аўтары спампаваных трэкаў дамову з НЦІУ ці не. Але цэнтр інтэлектуальнай уласнасці перадае аўтарскія адлічэнні толькі тым музыкам, якія дамовіліся з ім пра абарону сваіх правоў. Які лёс астатніх грошай?
“Грошы, якія да нас прыходзяць, гэта плата за тыя творы, адносна якіх мы вядзем кіраванне, — тлумачыць прадстаўнік НЦІУ Аляксей Бічурын. — Стваральнікам сайта складана адсейваць, умоўна кажучы, “нашых” аўтараў ад “не нашых”. Таму справаздача утрымлівае звесткі пра ўсіх выкарыстаных аўтараў. Мы ж размяркоўваем атрыманыя грошы паміж тымі аўтарамі, якія перадалі нам права кіравання. Не ўлічваючы дадзеныя іншых твораў”.
То бок, тыя, хто не заключыў дамовы з цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці, “падкормліваюць” тых, хто дамовіўся з НЦІУ на абарону сваіх правоў. Аляксей Бічурын бачыць для іх два выйсця: ці ўсё ж заключыць дамовы з НЦІУ, ці адстойваць свае правы самастойна.
Па словах юрыстаў, якія займюцца аўтарскімі правамі, позва ў суд — справа небезсэнсоўная. За кожны твор, выкладзены без дамовы з артыстам, можна адсудзіць па мільёну-паўтара беларускіх рублёў. Праўда, давядзецца падрыхтавацца: позва каштуе каля 3 мільёнаў рублёў, дзень адваката ў судзе — каля 1 мільёна, а спатрэбіцца 2-3 дні.
Сярод гучных прыкладаў, калі музыкі адсудзілі кампенсацыю за парушэнне аўтарскіх правоў – гэта beZ bileta супраць кінавідэапраката за фільм “Охота на пиранью” ды Ігар Лучанок супраць стваральніка сайта pesnyary.com Фёдара Караленкі за спасылкі на спампоўку песень. Калі верыць статыстыцы, то кожны год адбываецца каля 20 судоў па пытаннях аўтарскага ды смежнага права.
Дарэчы, пакуль рабіўся гэты матэрыял, сайт Webmusic.by закрыў свой каталог “на дапрацоўку”.
Калаж: butina.livejournal.com
У байнэце запрацаваў сайт, які прапануе за абаненцкую плату легальна спампаваць песні беларускіх музыкаў. Webmusic.by. Два тыдні карыстання сайтам каштуе 15 900 рублёў, што дае права скачаць да 60 кампазіцый і слухаць увесь каталог. Але першымі, каго абурыла з’яўленне сайта, неспадзявана сталі… Самі музыкі!
Ды і як не абурыцца, калі замест гурта Yellow Brick Road на сайце — Yellow BrЕАck Road, замест Pomidor/OFF — Памідораў, у некалькіх альбомах пераблытаная нумарацыя, а там-сям і назвы трэкаў… Музыкаў пра тое, што нехта збіраецца гандляваць іх музыкай у інтэрнэце, банальна ніхто не папярэдзіў!
Гаспадар парталу Вячаслаў Гулевіч прызнаецца, што не ахопленымі дамовамі засталіся ўсяго толькі “пара дзясяткаў” музыкаў. Не знайшоў кантактаў, не атрымалася звязацца… Еўрарадыё высветліла, што сярод “неакучаных” апынуліся этна-трыа “Троіца”, CherryVata, праект Аляксандра Памідорава “П’яныя госці”, Атмараві ды іншыя музыкі, кантакты якіх знайсці ў тым жа Facebook ці на іх афіцыйных сайтах можна за некалькі хвілінаў.
“Мы проста не здолеем нічога зрабіць з грошамі, якія аддадуць за “недамоўлены” трэк, — абвяргае абвінавачванні ў парушэнні аўтарскіх правоў Вячаслаў. — У нас стаіць лічыльнік на колькасць зваротаў да песні, праграма разлічвае грошы і мусіць іх кудысьці перадаць. Аўтару, ці ўладальніку правоў”.
Бубнач “Троіцы” Юры Паўлоўскі, пабачыўшы трэкі этна-трыа на Webmusic.by, звярнулася да адміністрацыі сайта са скаргай. У адказ музыкам патлумачылі, што калі “Троіца” мае дамову з Нацыянальным цэнтры інтэлектульнай уласнасці (НЦІУ), гурт аўтаматычна будуць атрымліваць адсотак за спампаваныя трэкі. Калі не, дык можна заключыць кантракт наўпрост з Webmusic.by. Але ў “Троіцы” зараз рыхтуецца іншы кантракт, таму “Троіца” папрасіла зняць свае трэкі з сайта. Што і было зроблена.
Юры Паўлоўскі: “Ісці на нейкія баявыя дзеянні бессэнсоўна. Гэта рэаліі нашых законаў ды законатворцаў. Я перакананы, што стваральнік сайту ўсё добра ведае і трэкі выкладаюцца, так бы мовіць, на шару: нехта заўважыць і абурыцца, а нешта і праскочыць. Гэта не нармальна, бо спачатку трэба дамаўляцца, а потым размяшчаць. Але ў нас усё пастаўлена праз іншыя органы”.
Адміністрацыя Webmusic.by штомесяц перадае ў НЦІУ грошы за ўсе закачкі, незалежна ад таго, маюць аўтары спампаваных трэкаў дамову з НЦІУ ці не. Але цэнтр інтэлектуальнай уласнасці перадае аўтарскія адлічэнні толькі тым музыкам, якія дамовіліся з ім пра абарону сваіх правоў. Які лёс астатніх грошай?
“Грошы, якія да нас прыходзяць, гэта плата за тыя творы, адносна якіх мы вядзем кіраванне, — тлумачыць прадстаўнік НЦІУ Аляксей Бічурын. — Стваральнікам сайта складана адсейваць, умоўна кажучы, “нашых” аўтараў ад “не нашых”. Таму справаздача утрымлівае звесткі пра ўсіх выкарыстаных аўтараў. Мы ж размяркоўваем атрыманыя грошы паміж тымі аўтарамі, якія перадалі нам права кіравання. Не ўлічваючы дадзеныя іншых твораў”.
То бок, тыя, хто не заключыў дамовы з цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці, “падкормліваюць” тых, хто дамовіўся з НЦІУ на абарону сваіх правоў. Аляксей Бічурын бачыць для іх два выйсця: ці ўсё ж заключыць дамовы з НЦІУ, ці адстойваць свае правы самастойна.
Па словах юрыстаў, якія займюцца аўтарскімі правамі, позва ў суд — справа небезсэнсоўная. За кожны твор, выкладзены без дамовы з артыстам, можна адсудзіць па мільёну-паўтара беларускіх рублёў. Праўда, давядзецца падрыхтавацца: позва каштуе каля 3 мільёнаў рублёў, дзень адваката ў судзе — каля 1 мільёна, а спатрэбіцца 2-3 дні.
Сярод гучных прыкладаў, калі музыкі адсудзілі кампенсацыю за парушэнне аўтарскіх правоў – гэта beZ bileta супраць кінавідэапраката за фільм “Охота на пиранью” ды Ігар Лучанок супраць стваральніка сайта pesnyary.com Фёдара Караленкі за спасылкі на спампоўку песень. Калі верыць статыстыке, то кожны год адбываецца каля 20 судоў па пытаннях аўтарскага ды смежнага права.
Дарэчы, пакуль рабіўся гэты матэрыял, сайт Webmusic.by закрыў свой каталог “на дапрацоўку”.
Фота: butina.livejournal.com