Пікеты ў абарону Бяляцкага заяўленыя ў 17 гарадах
Большасць пікетаў запланавана на 22 жніўня. Іх мэта - інфармаванне аб крымінальным пераследзе кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага.
Пікеты заяўленыя ў Гродна, Барысаве, Жодзіна, Баранавічах, Магілёве, Гомелі, Мазыры, Рэчыцы, Брэсце, Кобрыне, Віцебску, Наваполацку и иншых гарадах, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.
Рэгіянальныя праваабаронцы таксама праводзяць збор подпісаў пад паручальніцтвамі за Алеся Бяляцкага, якія будуць накіраваныя ў пракуратуру Мінска. Кампанія па зборы паручальніцтваў была абвешчаная ў пачатку гэтага тыдня. Падпісацца можа кожны жадаючы, накіраваўшы дакумент па адрасе дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю.
Нагадаем, штоАлесь Бяляцкі быў затрыманы ўвечары 4 жніўня ў Мінску. Ён падазраецца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Бяляцкаму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.