Пінскі чыноўнік замест артыстаў вазіў за мяжу сваякоў
Цяпер на начальніка аддзела культуры Пінскага гарвыканкама пачалі крымінальную справу.
Яго падазраюць у злоўжыванні ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі, паведамляе БелаПАН. Паведамляецца, што 40-гадовы чыноўнік сёлета ў лютым выязджаў у польскі горад Паронін разам са сваімі дзевяццю сваякамі і знаёмымі, а не з удзельнікамі ансамбля песні і танца "Палескія зоры" гарадскога Дома культуры. У выніку бюджэт страціў больш як 16 млн рублёў.
Дарэчы, па цікавым супадзенні зваць гэтага чыноўніка Аляксандр Лукашэнка. Толькі імя па бацьку ў яго — Мікалаевіч.
Фота — topicnews.net