Польскія студэнты падтрымаюць маладафронтаўца Івана Шылу

Іван Шыла вучыцца ва Універсітэце Сілезіі па праграме Каліноўскага, таму польскія студэнты хочуць зладзіць акцыю ў яго падтрымку. Хлопец быў арыштаваны 14 лютага ў Мінску ля офісу ПЭН-цэнтру перад пачаткам уручэння прэміі “Маладога фронту” “Люблю Беларусь”.

Івана змясцілі ў турму на 22 дні, ён адбывае пакаранне адразу за дзве леташнія акцыі — за пікет у падтрымку Змітра Дашкевіча ў Горках і за ўдзел у акцыі ў Салігорску.

Студэнты Універсітэту Сілезіі 21 лютага з 11.00 да 14.00 будуць заклікаць іншых маладых людзей даслаць Івану Шылу паштоўкі ў турму на Акрэсціна. А 12.30 адбудзецца сам флэш-моб, удзельнікі якога будуць трымаць белыя і чырвоныя шарыкі і нацыянальныя беларускія сцягі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі