Пракурор папрасіў анархістам ад 3 да 9 гадоў пакарання
Абвінавачанне настойвае на жорсткім пакаранні.
Пракурор папрасіў Яўгену Селівончыку – 3 гады абмежавання волі, Максіму Веткіну – 4 гады абмежавання волі, Аляксандру Францкевічу – 5 гадоў узмоцненага рэжыму, Мікалаю Дзядку – 6 гадоў узмоцненага рэжыму, Ігару Аліневічу – 9 гадоў узмоцненага рэжыму. Пра гэта паведамляе сайт "Індымедыя Беларусь".
Нагадаем, працэс над імі ідзе ў судзе Заводскага раёна Мінску. Хлопцаў вінавацяць у нападах на будынкі — у прыватнасці, Міністэрства абароны, расійскую амбасаду ў Мінску і турму на завулку Акрэсціна.
Вырак вынясуць 27 траўня а 14.00.