Праваабаронцы "Вясны" знайшлі месца для офіса
Адчыніцца ён прыкладна праз два тыдні.
Пра гэта паведамляе "Беларускі партызан" са спасылкай на сябра Рады "Вясны" Таццяну Равяку. Па яе словах, офіс будзе адкрыты для ўсіх, хто мае патрэбу ў юрыдычнай дапамозе.
Нагадаем, што папярэдняе памяшканне праваабаронцаў канфіскавалі ў рамках крымінальнай справы супраць іх кіраўніка Алеся Бяляцкага. Кватэра, у якой праваабаронцы працавалі 12 гадоў, была аформленая як уласнасць Бяляцкага.