Праваабаронцы напісалі ў ААН у справе масавых затрыманняў моладзі
Пад дакументам, які ініцыяваў Цэнтр прававой трансфармацыі, падпісаліся прадстаўнікі васьмі беларускіх арганізацый.
Нагадаем, што 24 сакавіка ў мінскім Палацы культуры МТЗ павінен быў адбыцца панк-канцэрт у падтрымку ФНБ-груп (гэта рух, прыхільнікі якога раздаюць бяздомным веганскую і вегетарыянскую ежу). Але не паспеў канцэрт пачацца, як у залу ўварваўся спецназ і затрымаў амаль усіх прысутных, гэта было каля сотні чалавек. Многіх пасля адпусцілі, на Акрэсціна апынуліся 14 чалавек. 13 з іх былі асуджаныя на штрафы і адміністрацыйны арышт, а Ігар Трухановіч апынуўся ў бальніцы з лёгкім сатрасеннем мозгу.
Беларуская праваабарончая супольнасьць заклікае працоўную групу Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па адвольных затрыманнях адрэагаваць на зварот.
Фота — bymedia.net