Падчас "маўклівай акцыі" затрымана каля 450 чалавек
Траціна з іх трапіла ў пастарункі ў Мінску.
Па ўсё Беларусі падчас “маўклівай акцыі” пратэсту было затрымана каля 450 чалавек. У Мінску затрымалі як мінімум 164 чалавекі: у Ленінскім РУУС знаходзіцца 50 чалавек, Фрунзенскім – 26, Савецкім – каля 40, у Цэнтральным – 48 чалавек.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла праваабаронца Наста Лойка. Па яе звестках, з усіх РУУСаў ёсць звесткі пра збітых.
“На людзей складаюць нейкія паперы, але падпісваць не даюць, таму цяжка меркаваць, што складаюць пратаколы. Некаторых пачалі выпускаць, асабліва актыўным сказалі, што пойдуць на суткі”, – дадала яна.