Праваслаўныя вернікі сёння адзначаюць Вадохрышча
Гэта адно з галоўных хрысціянскіх святаў.
Усталяванае яно ў памяць хрышчэння Ісуса Хрыста ў рацэ Ярдан, якое ён прыняў ад Іаана Прадцечы. Пра падзею апавядаюць усе чатыры Евангеллі.
Паводле іх,
падчас хрышчэння Ісуса людзям паказалася Найсвяцейшая Тройца. Таму свята называецца таксама Богаяўленнем.