Прысуды за Плошчу зноў пакінулі без зменаў
24 чэрвеня Мінгарсуд больш за гадзіну разглядаў касацыі асуджаных за Плошчу.
Скаргі на прысуды падалі Павел Вінаградаў, Алесь Кіркевіч, Дьмітры Дрозд, Аляксандр Пратасеня і Уладзіміра Хамічэнка. Судовая калегія адхіліла ўсе касацыйныя скаргі. Прысуды пяці асуджаным пакінутыя ў сіле, паведамляе Радыё "Свабода".
На судзе прысутнічалі прадстаўнікі АБСЕ. Праваабаронцы мяркуюць, што менавіта з гэтай прычыны суддзі раіліся так доўга.